Flying Fathers. Як канадскія святары стварылі хакейную каманду

Яе дывіз – “Playing and praying” (Гуляем і молімся).

The Flying Fathers (Лятаючыя айцы) – група канадскіх каталіцкіх святароў, якія як хакейная каманда рэгулярна ездзілі па Паўночнай Амерыцы з паказальнымі матчамі ў мэтах дабрачыннасці. Арганізацыя была заснавана ў 1963 г. двума святарамі Браянам МакКі (Brian McKee) і Лэсам Кастэла (Les Costello). Кастэла быў прафесійным хакеістам, гуляў у камандзе Toronto Maple Leafs ў 1940-я гады, пакуль не вырашыў стаць святаром. Уладальнік Кубка Стэнлі.

Задуманыя як аднаразовы праект, The Flying Fathers нечакана здабылі папулярнасць і правялі за час існавання 907 матчаў, сабраўшы больш за $ 4 млн. Праект дзейнічаў да 2009 года.

У лютым 2019 года каманда была адроджаная для трох гульняў у Антарыё і Квебеку с надзеяй на больш доўгатэрміновы праект.

Легендарны Лэс Кастэла

Момант з гульні і эмблема каманды

Паводле Вікіпедыі

для друку для друку