Флэшмоб «Стрэл у дзясятку» – молімся на ружанцы ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі

У кастрычніку, месяцы, прысвечаным ружанцовай малітве, запрашаем парафіі, араторыі, душпастырскія групы і манаскія супольнасці да малітвы на адной дзясятцы ружанца ў інтэнцыі Сінода Біскупаў, прысвечанага моладзі, паведамляе SDB.by.

Правілы ўдзелу ў флэшмобе «Стрэл у дзясятку»:

  • Атрымліваеце запрашэнне;
  • Разам (з прадстаўнікамі парафіі, супольнасцю, душпастырскай групай альбо цэлай сям’ёй) моліцеся дзясятку святога ружанца ў інтэнцыі Сінода;
  • Робіце сумесны здымак пасля малітвы;
  • Размяшчаеце здымак у інстаграм з хэштэгам: #стрэлудзясятку #сінод2018 #салезіяне;
  • Заклікаеце знаёмых, членаў суполак да ўдзелу ў флэшмобе, паведамляючы зацікаўленых.

Жадаем поспехаў!

для друку для друку