Фінансавая прэса распавяла пра прадпрымальных сясцёр, якія вырабляюць касметыку

У сераду, 25 кастрычніка, адна з найбуйнейшых фінансавых газет у Польшчы — «Puls Biznesu» — апісала гісторыю сясцёр-бэнэдыктынак з Францыі. Чым сёстры прыцягнулі ўвагу польскай фінансавай штодзённай газеты?

За незвычайны факт, палічылі тое, што сёстры-бэнэдэктынкі займаюцца вытворчасцю натуральнай касметыкі. І больш за тое, гэтая прадукцыя прыносіць пэўны даход. Акрамя таго, сёстры з Францыі, большую частку сваёй касметыкі прызначаюць на экспарт у Германію.

Варта адзначыць, аднак, што ўсе прыбыткі ад продажу сваёй прадукцыі ідуць на патрэбы манаскай супольнасці. Так, у апошні час яны плануюць фінансаваць рэканструкцыю гістарычнага кляштара, у якім яны зараз пражываюць. Без сродкаў ад касметычнай прадукцыі захаваць кляштар, верагодна, будзе немагчыма.

У цяперашні час, у вытворчасці касметыкі ўдзельнічаюць усе сёстры. Варта адзначыць, што касметыка ад сясцёр прадаецца, сярод іншага, праз сайт у інтэрнэце, а таксама ў розных буціках.

Але варта нагадаць, што дэвіз сясцёр-бэнэдэктынак «Маліся і працуй», таму для сясцёр на першым мейсцы заўсёды ёсць малітва. Аб чым яна заўсёды дбаюць.

aleteia.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі