Фільм пра св. Максімільяна Кольбэ прадставяць на кінафестывалі ў Канах

На кінафестывалі ў Канах адбудзецца сусветная прэмʼера дакументальнага фільма «Дзве кароны» – аб жыцці і смерці кс. Максімільяна Марыі Кольбэ. У спіску выканаўцаў – вядомыя польскія акторы Адам Варановіч, Цэзар Пахура, Мацей Мусял, Антоні Паўліцкі, Артур Барціс і іншыя, паведамляе niedziela.pl.

Пра фільм распавядае рэжысёр, Міхал Кандрат. Па яго думку, мэтай фільма першапачаткова было азнаёміць гледачоў з жыццём і асобай Максіміліяна Кольбэ. Гэты польскі францішканін спачатку ініцыяваў францішканскія місіі ў Японіі, а затым вярнуўся, каб аддаць жыццё за сукамерніка ў канцлагеры Аўшвіц. Быў абвешчаны святым у 1982 годзе, зрабіў гэта Папа-паляк Ян Павел II. – Мы павінны ганарыцца айцом Кольбэ, не толькі таму, што ён аддаў жыццё ў Аўшвіцы, але таму што гэта была толькі аздоба яго выдатнага жыцця.

Біяграфія гэтага францішканіна – гатовы сцэнарый для фільма, і я здзіўляюся, што ніхто раней не захацеў зрабіць фільм пра а. Кольбэ, – кажа рэжысёр. Як падкрэслівае Міхал Кандрат, св. Кольбэ быў чалавекам неверагодна харызматычным і з многімі талентамі.

– Фільм пачынаецца з моманту, калі Раймунду Кольбэ было 9 гадоў. У той час яму зʼявілася Маці Божая, якая дала яму дзве кароны, чырвоную і белую: адна сімвалізуе пакуты і пакутніцтва, а другая – чысціню. Праз гэтую містычную сустрэчу будучы кс. Максімільян стаў велізарным прыхільнікам Багародзіцы, для якой у Італіі заснаваў Рыцарства Беззаганнай. А яшчэ гэта быў таленавіты чалавек, які ў 1918 годзе спраектаваў касмічную ракету!

Вось менавіта такі фільм палякі прадставяць у гэтым годзе на Канскім фестывалі, які праходзіць з 17 па 28 мая.

пераклад Catholicnews.by

для друку для друку