Фільм пра манахіню атрымаў «Оскара»

ca2ba6a868d1dc8cd0fcb72369f9e823_XLПрыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў у намінацыі «лепшы фільм на замежнай мове» атрымала «Іда» польскага рэжысёра Паўла Паўлікоўскага.

«Жыццё поўнае сюрпрызаў» — пракаментаваў рашэнне журы Павел Паўлікоўскі, пасля таго як Ніколь Кідман абвясціла пераможцу.

Гэтую драму пра хрысціянскае прабачэнне знялі ў 2013 годзе. Дзеянне «Іды» адбываецца ў Польшчы 1960 года. Галоўная гераіня карціны — сірата Ганна правяла дзяцінства і юнацтва ў манастыры. Перш чым прыняць зарок і стаць манахіняй, дзяўчына вырашае сустрэцца са сваёй адзінай сваячкай — Вандай. Ад яе Ганна даведваецца, што яна габрэйка, якую аддалі ў манастыр, каб выратаваць ад нацыстаў у часе Другой сусветнай вайны, і што яе бацькі сталі ахвярамі халакоста. Разам яны адпраўляюцца ў падарожжа для таго, каб дакладна высветліць трагічны лёс іх сям’і. Падчас шляху яны сутыкнуцца з абставінамі, якія паставяць пад сумнеў іх веру, і хоць жанчыны паспрабуюць жыць як раней, толькі ў адной з іх гэта атрымаецца.

grodnensis.by

для друку для друку