Fiat Папы прадалі на аўкцыёне ў ЗША за 300 тыс. Даляраў

REUTERS1216390_ArticoloМалалітражны “Fiat”, якім перасоўваўся папа Францішак падчас свайго візіту ў Нью-Ёрку ў верасні 2015 г., мясцовая архідыяцэзія выставіла на дабрачынны аўкцыён. Тады Пантыфік наведаў катэдру св. Патрыка, Мемарыял 9/11 і ўзначаліў літургію ў “Central Park”. 

Аўкцыён на “Fiat 500 Lounge” пачаўся на сайце www.charitybuzz.com 17 сакавіка і завяршыўся 31 сакавіка 2016 г. вечарам. Ацэначны кошт аўтамабіля складаў 82 тыс. долараў, але яго набылі за 300 тыс. долараў. Для патэнцыйных пакупнікоў падкрэслівалася, што аўтамабіль мае невялікі прабег, прэміяльную аўдыёсістэму і шкляны дах.

Даход ад аўкцыёну пойдзе на ўтрыманне і развіццё каталіцкіх школ і касцёльных дабрачынных арганізацый.

“Charitybuzz” – гэта некамерцыйная інтэрнэт-кампанія, якая займаецца зборам сродкаў для некамерцыйных арганізацый праз дабрачынныя інтэрнэт-аўкцыёны з прыцягненнем знакамітасцяў і вядомых брэндаў.

Францішак выкарыстоўваў аўтамабілі “Fiat” падчас свайго падарожжа па ЗША не толькі ў Нью-Ёрку, але і ў Вашынгтоне, і Філадэльфіі. На аўкцыёне ў Філадэльфіі аўтамабіль быў прададзены за 82 тыс. долараў.

Ватыканскае радыё

для друку для друку