Прадстаўнікі 14 краін свету прымуць удзел у XXIII Міжнародным фестывалі “Магутны Божа”, які пройдзе ў Магілёве з 18 па 25 траўня, перадае mogilevnews.by.
Упершыню на фестываль духоўнай музыкі ў Магілёў чакаюць гасцей з Партугаліі, Швецыі і Аўстрыі, усяго яго плануюць наведаць больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў.
Традыцыйна праграма фэсту прапануе выступленні прадстаўнікоў трох канфесій: праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай. Таксама запланаваныя канцэрты вядомых прафесійных артыстаў, якiя выконваюць духоўную музыку. У тым ліку адбудзецца канцэрт Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы Расіі пад кіраўніцтвам народнага артыста Расійскай Федэрацыі Валерыя Палянскага. У яго склад увойдуць шэдэўры італьянскай оперы. З сусветнай музычнай класікай магілёўцаў пазнаёмяць салісты Вялікага тэатра Расіі і “Гелікон-оперы” Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі Міхаіл Гужоў і Сяргей Таптыгін, а таксама народны артыст Грузіі Атар Кунчуліа. У Магілёве свае лепшыя кампазіцыі прадставяць Piero Montanaro & I Cantavino Doc.
У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, з якога і пачыналася гісторыя фестывалю, пройдуць мерапрыемствы і канцэртныя праграмы, у тым ліку запланавана выступленне музыкаў з Мінска Тамары Рэмез (вакал) і Святланы Немагай (арган). Пад скляпеннямі касцёла традыцыйна на працягу двух дзён будзе праходзіць міжнародны конкурс харавых і вакальных калектываў.
Відовішчным абяцае стаць гала-канцэрт фестывалю, якім адкрыецца яго дваццаць трэці сезон. Гэтак жа ў рамках мерапрыемства пройдуць выставы і літаратурна-музычныя праграмы, у тым ліку на адкрытых пляцоўках горада і ў Гарадскім цэнтры культуры і адпачынку, канцэрты – у ДК вобласці, на стадыёне “Спартак”, у гарадской ратушы, у Камсамольскім скверы.
Плошча Зорак стане пляцоўкай для моладзевай аўдыторыі. Тут адбудзецца канцэрт духоўнай музыкі і паэзіі літаратурнай гасцінай духоўна-асветніцкай газеты “Уваскрасенне” з удзелам галоўнага рэдактара, Заслужанай артысткай Беларусі Ірынай Нарбекавай і вядомымі пісьменнікамі.
У рамках фестывалю ў парку Паднікалле будзе арганізаваны дзіцячае дабрачыннае свята “Шчырае сэрца» для дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці.
З 18 мая на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра Магілёва пачне працу праваслаўная духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Радасць”, прысвечаная 30-годдзю адраджэння Магілёўскай епархіі. Запланаваныя кніжныя выставы-панарамы і духоўна-асветніцкая музычная праграма “Святло жыцця”.
