Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах 8 лютага

фестываль хрысціянскай музыкі 2018 год

IX Фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» (#DDN20) пройдзе ў Баранавічах 8 лютага. Месца правядзення традыцыйнае — ДКТ (ДК «Тэкстыльшчык») па вул. Кірава, 62. Пачатак канцэрту ў 18:00.

Фестываль ладзіць кс. Павел Рудзьман, душпастыр моладзі Пінскай дыяцэзіі і яго каманда.

— ДДН — фестываль, які запальвае сэрцы мноства людзей і дорыць станоўчыя эмоцыі. Гэта шчаслівыя вочы і яркія ўспаміны, гэта малітва і праслаўленне, — гавораць арганізатары. — ДДН чакаюць сотні маладых хрысціян з розных куткоў Беларусі.

Арганізатары прапануюць кожнаму стаць часткай каманды і паслужыць не толькі прысутнасцю на фестывалі, але і дзеяннем. У камандзе ёсць вакантныя месцы куратара музычнай групы, відэа-аператара, SMM-шчыка, копірайтэра, інтэрв’юера, прамоўтэра.

Усіх, хто можа прапанаваць гэтую і любую іншую дапамогу, просяць перайсці па спасылцы ў апісанні профілю @ddn.fest ў Instagram.

Katolik.life

для друку для друку