Фермер трактарам на полі намаляваў Хрыста (відэа)

ebf516b3655c3caa922e504fb0e978f0_LІтальянскі фермер Дарыё Гамбарыні намаляваў трактарам карціну, прысвечаную Году Божай Міласэрнасці, які пачаўся ў Каталіцкім Касцёле.

Яго новая работа памерам 24 тыс. квадратных метраў паказвае пакуты Хрыста. Пад карцінай — тэкст з нагоды юбілейнага году — «Jubilaeum Misericordiae 2015-2016».

Раней гэты «палявы мастак» ужо маляваў партрэты знакамітых людзей, у тым ліку Папы Францішка і Нэльсана Мандэлы, піша ўкраінскі Каталіцкі медыя-цэнтр.

katolik-gomel.by

для друку для друку