Фэст у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску

vicebsk_antoni1614 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, у часовай капліцы ўрачыста адсвяткавалі ўспамін свайго святога.

Святую Імшу цэлебравалі айцец Сяргей Мацюшонак OFM Cap, запрошаны госць парафіі разам з пробашчам кс. Вячаславам Барком і вікарыем а. Станіславам Памыкалам SJ.

У сваёй гаміліі а. Сяргей нагадаў пра жыццёвы шлях святога Антонія Падуанскага, які стаў простым і папулярным у народзе, красамоўным прапаведнікам Слова Хрыстова. Айцец-капуцын Сяргей заахвоціў кожнага браць прыклад з жыцця святога.

Пробашч парафіі кс. Вячаслаў Барок таксама заклікаў вернікаў маліцца за аднаўленне касцёла св. Антонія на Рынкавай плошчы у гістарычным цэнтры Віцебска, які быў разбураны ў сярэдзіне ХХ ст.

Падчас Імшы адбылося адбылося асвячэнне “хлябоў св. Антонія”.

vicebsk_antoni18

Пасля Літургіі адбыўся вясёлы конкурс на лепшы “хлеб св. Антонія”, спечаны вернікамі. Затым адбылася святочная праграма, прысвечаная жыццядзейнасці святога.

Ігар Красоўскі, тэкст і фота

для друку для друку