21 мая ў Лучайскай парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала адбудзецца фэст у гонар св. Андрэя Баболі, заступніка Беларусі.
Праграма:
12:00 — урачыстая адпустовая святая Імша.
14:00 — святочны канцэрт з удзелам: каталіцкага гурта «Laudans», віртуоза-акардэаніста Дзмітрыя Корсака, Лявона Вольскага і гурта «Recha».
А таксама адкрыццё сезона байкераў з асвячэннем матацыклаў.
Жадаем шмат прыемных уражанняў і духоўнага адпачынку!
Кс. Мікалай Ліпскі
