Фаціма: пілігрымы вырушылі да марыйнага санктуарыя

Ужо каля 30 тысяч пілігрымаў з усёй Партугаліі вырушылі да марыйнага санктуарыя, каб разам з Папам Францішкам прыняць удзел у святкаванні стагоддзя з дня абʼяўленняў Панны Марыі, паведамляе gosc.pl

Па прагнозах епіскапату Партугаліі колькасці пешых пілігрымаў, якія прыйдуць у Фаціму з усёй краіны будзе павялічвацца яшчэ па меншай меры на адну трэць.

Пры дарогах, якімі крочаць пілігрымы, арганізавана каля 70 пунктаў адпачынку, у якіх  валанцёры змогуць аказаць усялякую дапамогу, у тым ліку і медыцынскую.

Партугальскія ўлады, у сваю чаргу, звярнуліся да арганізатараў і ўдзельнікаў пілігрымак, з просьбай выбіраць маршруты з невялікай інтэнсіўнасцю руху аўтатранспарту і пешаходныя дарожкі, каб пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў.

Нагадаем, што Святы Айцец прыбудзе ў Фаціму 12 мая і будзе заставацца там на працягу 24 гадзін.

Чакаецца, што ў святкаваннях 100 гадовага юбілею ў Фаціме прыме ўдзел каля мільёна чалавек як з Партугаліі, так і з усяго свету.

пераклад catholicnews.by

для друку для друку