Фатограф Віктар Ведзень: “Я як люстэрка, якое адлюстроўвае рэчаіснасць” (+відэа)

viedzien_3Мабільная фотавыстава Віктара Ведзеня прайшла падчас фэсту ў Будславе, які адбыўся 1-2 ліпеня.

Прэзентацыя гэтай фотавыставы адбылася ў Чырвоным касцёле 12 чэрвеня. Фотамастак вырашыў прывезці яе ў Будслаў, каб яе пабачылі больш простых людзей.

Прысвечана гэта фотавыстава цікавым момантам з пілігрымак 2013 і 2015 гадоў. Па словах Віктара, ён спачатку робіць здымак чалавека, вобраз якога яму падаўся цікавым, а ўжо потым даведваецца пра асобу гэтага чалавека. Так здымкі выглядаюць больш натуральнымі.

viedzien_1 viedzien_2

Віктар Ведзень выказаў падзяку Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, пробашчу Чырвонага касцёла ксяндзу Уладзіславу Завальнюку і кусташу Будслаўскага санктуарыя айцу Віктару Бурлаку за дапамогу ў арганізацыі гэтай фотавыставы. Ён выказаў упэўненасць, што працяг рэалізацыі ідэі гэтай фотавыставы можна будзе пабачыць і надалей.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку