Фальшывыя рэліквіі св. Фаўстыны з’явіліся на аўкцыёне ў інтэрнэце

relikwii

Рэліквіярый св. Фаўстыны ў капліцы ў Лагеўніках, Польшча

На міжнародным аўкцыёне з’явіліся рэліквіі крыві Апосталкі Міласэрнасці – з сертыфікатам кардынала Станіслава Дзівіша. За 2,5 тысяч даляраў!

Як паведамляе krakow.gosc.pl, сёстры з Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках у Кракаве атрымалі ліст са спасылкай на аўкцыён eBay.com, дзе можна набыць рэліквіі першай ступені, а дакладней крыві, святой сястры Фаўстыны Кавальскай. Цана складае 2,5 тысячы даляраў або 9,5 тыс. злотых. Да рэліквій дадаецца сертыфікат з нібыта з подпісам і пячаткай кардынала Станіслава Дзівіша.

— Гэта поўнае жульніцтва. Няма рэліквій крыві св. Фаўстыны. Сапраўдныя рэліквіі першай, другой і трэцяй ступені могуць быць атрыманы толькі ў Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці, а не ў інтэрнэце, кіёсках ці ў іншых месцах,  — падкрэслівае с. Альжбета Сепак.

Пацвярджае гэта і кс. Кшыштаф Тэкелі, віцэ-канцлер курыі ў Кракаве, які адзначае, што прыкладзены сертыфікат таксама падробка. «Круглая пячатка кардынала не з’яўляецца сапраўднай, кардынал не выкарыстоўвае пячатку з гербам», — адзначыў кс. Тэкелі. Ён таксама нагадвае, што кананічнае права забараняе гандаль рэліквіямі.

Рэліквіі першай ступені з касцельнай сапраўднай крыніцы могуць атрымаць толькі парафіі і супольнасці. Такія рэліквіі прызначаныя для публічных набажэнстваў. Каб ушаноўваць прыватна вылучаюцца рэліквіі больш нізкага ўзроўню.

Профіль, які вёў продаж, зарэгістраваны ў Злучаных Штатах. На старонцы карыстальніка можна знайсці ўдзячнасць ад задаволеных «кліентаў», з якіх вынікае, што ў апошнія некалькі месяцаў было прададзена дзве аналагічныя, фальшывыя рэліквіі. Адна за 2,5 тыс. даляраў, другая крыху больш за 2 тысячы.

На аўкцыён таксама “трапілі” рэліквіі св. Альжбеты (першая ступень), св. Яна Паўла II (першая і другая ступень) і св. Айца Піа.

для друку для друку