32 звычайны тыдзень, серада, 15 лістапада

View Calendar
2017-11-15 Весь День
  • Мдр 6, 1–11
  • Пс 82 (81), 3–4. 6–7. (Р.: 8а)
  • ЕВАНГЕЛЛЕ Лк 17, 11–19

Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён  уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: Езус, Настаўнік, змілуйся над намі. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: Ідзіце, пакажыцеся святарам. А калі адышлі, яны ачысціліся.

І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? І сказаў яму: Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе. 

Сёння Езус заклікае нас быць удзячнымі за атрыманыя ласкі.

Вельмі часта пра гэта забываюцца людзі, якія штодзённа прабываюць ў Божай прысутнасці. Пан кожны дзень адорвае нас сваімі ласкамі і робіць здольнымі прыняць разнастайныя дары. Аднак з часам мы можам прызвычаіцца да Яго ласкаў і забыцца, што ўсё атрыманае – ад здавалася б дробнай дапамогі да частага удзелу ў сакрамантах – гэта Яго дар нам.

Ніколі не забывайся пра ўдзячнасць, якая з’яўляецца падставай для ўсталявання адносін з Богам.

  1. Ці ўсведамляю, наколькі выключная кожная атрыманая мной ад Бога ласка?
  2. Ці дзякую штодня Богу за атрыманыя ласкі?
  3. Ці ўсведамляю, як шчодра мяне адорвае Бог?

бр. Лукаш Гай МІС, Польшча