“Евангелле сям’і” – гэта сапраўды Добрая Навіна ў свеце

filadelfiaНават ва ўмовах цяжкіх выпрабаванняў ёсць “шмат сем’яў, якія застаюцца вернымі сваім абяцанням і захоўваюць вернасць”, і прызнанне гэтага дару застаецца для Касцёла нязменным “душпастырскім выклікам нашага зменнага часу”. Пра гэта 27 верасня 2015 г. у сваёй прамове да больш чым 300 біскупаў з розных краін, якія прыбылі на Сусветную сустрэчу сем’яў у Філадэльфіі, казаў Папа Францішак.

Спатканне прайшло ў капліцы св. Марціна Турскага мясцовай духоўнай семінарыі. Замест страху і скаргаў, мы павінны быць удзячнымі гэтым сем’ям, дадаў Пантыфік.

Характар бягучых змен у інстытуце сужэнства і сям’і Святы Айцец параўнаў з адносінамі паміж старымі невялікімі крамамі і сучаснымі супермаркетамі. У першых, магчыма, выбар тавару быў і невялікі, але іх уладальнікі і мясцовыя жыхары ведалі адзін аднаго, і давяралі адзін аднаму. У буйных гандлёвых цэнтрах сёння ёсць вялікі выбар тавараў, але і адсутнасць ўзаемнага даверу. Святы Айцец заўважыў, што гэта таксама адносіцца і да сучаснай культуры і нават рэлігіі, якія можна спажываць таксама, як тавары. Тое ж тычыцца і сяброўскіх і міжасабовых адносін. Гэта спажыванне любой цаной, не спрыяе ўсталяванню адносін. Вынікам такога стаўлення з’яўляецца культура, якая адхіляе ўсё, што больш не “карыснае”, не “задавальняючае” густаў спажыўца.

На думку Папы, цяжка вінаваціць маладых людзей, якія вымушаны жыць у такім грамадстве і свеце. Гэта біскупы і святары, якія ідуць па слядах Добрага Пастыра, павінны суправаджаць іх, шукаць і лячыць. Касцёл павінен ісці да людзей з пасланнем Евангелля неадкладна, без варожасці і страху. Папа перасцярог ад упадання ў песімізм з-за стаўлення сучаснай моладзі да закладання сям’і.

Ён адзначыў, што хрысціянства, якое “робіць” няшмат на практыцы, пастаянна “тлумачачы” вучэнне, з’яўляецца небяспечна незбалансаваным, і нават затрымліваецца ў заганным коле. Пастыр павінен паказаць, што “Евангелле сям’і” – гэта сапраўды Добрая Навіна ў свеце, дзе клопат адзін пра аднаго з’яўляецца вышэйшай уладай.

“Наша служэнне павінна паглыбляць саюз паміж Касцёлам і сям’ёй. У адваротным выпадку яно становіцца пустым, а чалавечая сям’я будзе па нашай віне больш адыходзіць ад радаснай Дабрай Навіны Бога”, — сказаў Святы Айцец.

Ватыканскае радыё

для друку для друку