Евангелізацыйны праект “РЫБЫ” запісаў свой другі альбом

рыбыБеларускі евангелізацыйны праект “РЫБЫ” запісаў матэрыял для свайго другу дыску. Пра гэта Krynica.info распавяла музычны кіраўнік праекту Алена Кот.

Дыск запісваўся ў Баранавічах пры ўдзеле музыкаў з украінскага гурту “Кана”. Яго выхад запланаваны ў бліжэйшыя два-тры месяцы. Грошы на запіс збіраліся праз краўдфандынгавую пляцоўку Ulej.

Другі дыск “РЫБАЎ” называецца “Любі” і ў адрозненні ад свайго папярэдніка цалкам складаецца з аўтарскіх спеваў, напісаных каталіцкай верніцай з Мінску Ядзвігай Багдановіч. Таксама, калі першы дыск быў больш дыскам праслаўлення, то другі дыск з’яўляецца больш евангелізацыйным.

“Гэта новы этап у нашай працы, у нашым развіцці. Мы пастараліся падзяліцца тым, чым жывем самі. Кожны з нас уклаў у гэта штосьці ад сябе”, — адзначыла Алена Кот.

для друку для друку