Еўрасаюз папулярызуе рэлігійную спадчыну

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) правяла 31 студзеня ў Брусэлі канферэнцыю, прысвечаную папулярызацыі хрысціянскай спадчыны Еўропы. Яна стала часткай святкавання ў рамках абвешчанага Еўрасаюзам Еўрапейскага года культурнай спадчыны.

У ходзе сустрэчы было адзначана, што гэты год можа стаць магчымасцю для Касцёла, каб падкрэсліць важнасць рэлігійнай спадчыны і паспрыяць яе развіццю. Мэтай з’яўляецца заахвочванне як мага большай колькасці людзей да адкрыцця культурнага багацця, якое прысутнічае на еўрапейскім кантыненце, што ў перыяд нявызначанасці і падзелаў у Еўрапейскім саюзе можа паспрыяць умацаванню пачуцця еднасці паміж народамі.

Еўрапейскі камісар па пытаннях адукацыі, культуры, моладзі і спорту Цібар Наўрачыч падкрэсліў неабходнасць належнай ацэнкі як матэрыяльнай, так і нематэрыяльнай спадчыны. “Сярод шырокага спектру элементаў нашага еўрапейскай спадчыны, несумненна, вылучаецца спадчына рэлігійная. Яна ўяўляе сабой самую маштабную катэгорыю еўрапейскай культурнай спадчыны”, — сказаў палітык.
Ён нагадаў, што “рэлігійная спадчына адлюстроўвае глыбокі ўплыў, які рэлігія мела на фарміраванне нашага кантынента”. Хто можа адмаўляць таму, што хрысціянства было адным з самых прыкметных стаўпоў нашай культуры, калі не самым прыкметным? Наша хрысціянская спадчына праяўляецца ў нашых імёнах, нашы рэлігійных святах, у архітэктуры амаль усіх еўрапейскіх гарадоў, у нашай музыцы, у нашых мовах. Касцёлы вызначаюць еўрапейскі пейзаж ад Фінляндыі да Андалусіі, ад Голуэй да Кракава. Нашы пілігрымкі, такія як шлях у Сант’яга, спалучаюць тысячы гарадоў, вёсак і рэгіёнаў”, — заўважыў Еўракамісар.

У сваю чаргу, генеральны сакратар Камісія Біскупскіх Канферэнцый ЕС, айцец Аліўе Пакіён адзначыў, што хрысціянская культура ўяўляе сабой адзінства ў разнастайнасці; яна патрабуе павагі да іншасці, слухання іншых, дыялогу. Іншасць з’яўляецца сэрцам хрысціянскай антрапалогіі, для якой чалавек, гэта істота, якая атрымлівае жыццё і дзеліцца ім, дадаў дамініканін.

Сакратар Папскай рады па культуры, біскуп Пол Тай адзначыў, што мастацтва можа “ўзяць нешта мясцовае і зрабіць яго ўніверсальным”. Ён дадаў, што “прырода, прыгажосць і мастацтва ўражваюць нас, паколькі стварэнне, гэта праца Бога”. “Нашы камяні, нашы традыцыі, наша музыка, наша мастацтва ўсё яшчэ могуць прамаўляць да чалавечага сэрца, усё яшчэ могуць кранаць душы”, — сцвердзіў ватыканскі іерарх.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку