Equipes Notre-Dame: Запрашаем на борт III сямейнай пілігрымкі ў Будслаў

Душпастырства сем’яў “Equipes Notre-Dame” запрашае сем’і прыняць ўдзел ў III сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. 

Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужэнствы руху “Equipes Notre-Dame”, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.

Інфармацыя пра пілігрымку:

  • Аднадзённая (30 чэрвеня).
  • Пачатак у в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава).
  • Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку.
  • Маці з маленькімі дзецьмі і людзі сталага ўзросту могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні.
  • Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (заўсёды можна будзе пад’ехаць да прыпынку).
  • Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне (заўсёды можна будзе звярнуцца за медыцынскай дапамогай як у дарозе, так і на прыпынку).
  • Запісацца ў пілігрымку можна тут>>

Уваход у Будслаў, 2016 год:

«Плюсы» такой пілігрымкі:

  • Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху “Equipes Notre-Dame”.
  • Магчымасць прыняць удзел у аднадзённай пілігрымцы ўсёй сям’ёй.
  • Адсутнасць «выпадковых турыстаў».
  • Лепшая арганізаванасць.
  • Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый.
  • Усталяванне больш цесных адносін паміж хрысціянскімі сем’ямі.
  • Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і.
  • Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн Маці Божай «Магніфікат».

Тэлефоны для даведак: (8025) 926 25 86, (8029) 512 96 84 Аліна і Максім Угорыч

Сем’і-удзельнікі пілігрымак з мінулых гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі:

для друку для друку