Елка і яслі на плошчы св. Пятра падрыхтаваныя да інаўгурацыі

На ватыканскай плошчы св. Пятра завяршылася інсталяцыя святочнай елкі і ясляў Божага Нараджэння.

9 снежня 2016 г. пройдзе іх ўрачыстая інаўгурацыя, перад якой Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў гэтай падзеі: дэлегацыі з італьянскага Трэнта і Мальты, адкуль былі дастаўлены адпаведна елка і яслі, а таксама групу дзяцей, якія стварылі елачныя аздабленні.

Сёлета падрыхтоўка да Божага Нараджэння ў Ватыкане праходзіць у духу салідарнасці з ахвярамі землятрусу, які некалькі месяцаў таму адбыўся ў цэнтральнай Італіі і выклікаў вялікія чалавечыя ахвяры і шматлікія разбурэнні.

Рэстаўратарамі Ватыканскіх музеяў на плошчу св. Пятра быў дастаўлены і ўстаноўлены побач з яслямі пілястр разбуранай землятрусам базылікі св. Бэнэдыкта ў Норчы. Ахвяраванні, якія вернікі традыцыйна пакідаюць падчас наведвання стаенкі, будуць накіраваны на аднаўленне сабора.

Сродкі на дапамогу ахвярам землятрусу збіраюцца таксама на дабрачыннай латэрыі, якая праходзіць у Ватыкане з нагоды завяршэння Юбілейнага Году Міласэрнасці і святаў Божага Нараджэння. Сёлета латэрэйныя білеты ўпершыню можна набываць не толькі ў публічных ватыканскіх установах, але і на сайце www.vaticanstate.va. Розыгрыш прызоў пройдзе 2 лютага 2017 г.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі