Дзяржсакратарыят актывізуе кантроль за ўжываннем вобразу Папы

Ватыканскі Дзяржсакратарыят узмоцніць кантроль за выкарыстаннем вобразу Пантыфік і сімвалаў, звязаных са Святым Пасадам. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай заяве, апублікаванай 22 лютага 2017 г.

Аўтары нагадалі, што менавіта да задач Дзяржаўнага сакратарыяту належыць забеспячэнне абароны вобразу Святога Айца. Гэта робіцца для таго, каб пасланне Папы магло дайсці да вернікаў інтэгральным чынам, і каб пазбегнуць выкарыстання яго асобы з карыслівай мэтай.

Па той жа прычыне Дзяржсакратарыят, з дапамогай адпаведных нарматыўных дакументаў, прадугледжаных міжнародным заканадаўствам, абараняе сімвалы і гербы, звязаныя са Святым Пасадам.

У паведамленні гаворыцца, што Дзяржаўны сакратарыят у будучым будзе прыкладаць намаганні для больш эфектыўнай абароны вобразу Пантыфіка і сімвалаў, звязаных з ім і з Святым Пасадам, “каб спыніць незаконныя сітуацыі”. Будуць праводзіцца “сістэматычныя мерапрыемствы” назіральнага характару для кантролю за выкарыстаннем вышэйузгаданых вобразу і сімвалаў. І пры неабходнасці, будзе адбывацца “ўмяшанне з прыняццем адпаведных мер”, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Трэба нагадаць, што ў снежні 2009 г. Святы Пасад апублікаваў спецыяльнае паведамленне, якое стала рэакцыяй на ўсё большую праблему выкарыстання вобразу Пантыфіка ў камерцыйных мэтах. У той час, Зала Друку Святога Пасаду па даручэнні Дзяржаўнага сакратарыяту паведаміла, што выкарыстанне імя Папы, яго выявы ці гербу, а таксама тэрміну “папскі”, павінна быць адобрана Святым Пасадам.

Было падкрэслена, што даная мера накіравана на забеспячэнне павагі да Святога Айца, і, такім чынам, на абарону яго іміджу і тоеснасці ў абліччы ініцыятыў, якія несанкцыянавана выкарыстоўваюць папскія імя ці герб для мэтаў і відаў дзейнасці, якія не маюць нічога агульнага з Каталіцкім Касцёлам.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку