Дзяржсакратар ЗША наведае Ватыкан

ameryka-watykanКіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае Ватыкан. Яго прыме на аўдыенцыі папа Францішак. “Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане, з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу”, — паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі.

Падчас сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе, у тым ліку аб “гуманітарным крызісе ў Сірыі, насіллі ва Украіне і бягучым дыялогу ў Венесуэле”, адзначыў спікер Дзяржаўнага дэпартамента. 

Акрамя таго, падчас сустрэч у Ватыкане ўвага будзе звяртацца на драматычнае становішча вымушаных мігрантаў, змены клімату, пераслед рэлігійных і этнічных меншасцяў у раёнах канфліктаў і садзейнічанне мірнаму вырашэнню канфліктаў ва ўсім свеце, паведаміў Кірбі.

Ватыканскае радыё

для друку для друку