Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры

phoca_thumb_l_2015-03-13-paralin-kamen-02813 сакавіка ў межах свайго візіту Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка Пьетра Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, паведамляе catholic.by.

З прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У важнай падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў.

Апостальская Нунцыятура будзе пабудавана ў цэнтры Мінска па праекце архітэктара Паола Руджэра.phoca_thumb_l_2015-03-13-paralin-kamen-002

Прысутныя госці ўдзельнічалі ў цырымоніі падпісання акта аб будаўніцтве — дакумента, які ўрачыста распачынае будаўніцтва, закладку. Пасля падпісання дакумент быў змешчаны ў металічную капсулу і ўмураваны.

phoca_thumb_l_2015-03-13-paralin-kamen-024

для друку для друку