Дзякуючы віртуальнай рэканструкцыі ў цэнтр Гомеля вярнулі старадаўні касцёл

kosce_GomelНа Youtube з’явіўся відэаролік аб праекце рэканструкцыі плошчы Леніна ў Гомелі, які стварылі студэнты БелДУТ Дзмітрый Башмак і Раман Рошчанка. Праект уключае аднаўленне старадаўняга каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, ўзарванага пры савецкай уладзе, стварэнне пешаходных зон і веладарожак.

— Цяперашняя плошча Леніна не ўяўляе з сябе закончанае, цэласнае месца. Тут не засталося ніводнага гістарычнага будынка. Таму мы вырашылі напоўніць плошчу гістарычным сэнсам і стварыць добраўпарадкаванае месца, якое будзе даспадобы пешаходам, будзе несці культурную і эстэтычную функцыю, а таксама разпрацавалі сетку веладарожак, — тлумачаць аўтары праекта.

koscel_Gomel_2

У відэароліку гаворыцца таксама пра тое, што ў плане ўладаў — пабудаваць на плошчы Леніна падземныя пераходы. Гэта значыць, што машын будзе яшчэ больш, а аднаўленне касцёла стане немагчымым.

Нядаўна ў Гомелі была адроджана каталіцкая парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, аднак аб аднаўленні ўзарванага касцёла гаворкі не ідзе. На дадзены момант вядзецца працэс выдзялення ўчастка пад будаўніцтва новага каталіцкага храма Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на ўскраіне горада.

katolik-gomel.by

для друку для друку