Дзве групы пілігрымаў прыйшлі ў Шуміліна

12 мая за гадзіну да пачатку святкавання ўрачыстасцяў 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме ў Шуміліна пешшу прыйшлі пілігрымкі з Віцебска і Полацка.

Перад Санктуарыям пілігрымаў сустрэў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх шчыра прывітаў вернікаў, акрапіў іх святой вадой і запрасіў у святыню на малітву.

Урачыстасці ў Шуміліне распачынаюцца а 18 гадзіне.

Марына Сінкевіч

для друку для друку