Дзеці з гродзенскай парафіі выступілі з калядным канцэртам у вайсковай частцы

8 студзеня дзіцячы хор «Містэрыюм» з парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) у Гродне выступіў з калядным канцэртам у вайсковай частцы «6-ай гвардзейскай Кіеўска-Берлінскай брыгады».

Яны наведваюць гэтую ўстанову са святочным выступам ужо другі год запар, радаснай навіной, якую нясе нараджэнне Дзіцятка Езуса, маленькія вернікі дзеляцца з вайскоўцамі.

Акрамя выканання песень дзеці зачыталі калядныя вершы. Таксама яны скіравалі сабраным святочныя пажаданні, каб новы 2017 год быў багаты Божымі ласкамі.

Кс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку