Дзеці і моладзь з “Эўхарыстычнага Руху Маладых” адпачылі ў Польшчы

DSC_057012 удзельнікаў “Эўхарыстычнага Руху Маладых” з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі  правялі “Канікулы з Богам” у Польшчы. Дзеці адпачывалі сумесна з польскімі суседзямі, з якімі вельмі пасябравалі.

Удзельнікі летніка былі раздзелены на невялікія групы, якімі збіраліся разам на тэматычныя сустрэчы. У групах былі свае аніматары, якія клапаціліся аб сваіх падапечных.

Кожны дзень быў цікавым і запамінальным: праводзіўся дзень “Спорту”, вясёлыя вечары, спевы, танцы, цікавыя экскурсіі. Не забываліся дзеці і пра малітву, штодня ўдзельнічалі ў святой Імшы.

Вельмі ўразіў дзяцей і моладзь замак Недзіца, які лічацца адным з самых маляўнічых замкаў Польшчы. Незабыўным будзе пад’ём на гару Тры кароны — самы высокі пік горнага масіву Цэнтральныя Пеніны.

Дадому ўдзельнікі летніка вярнуліся поўныя радасці.

Даведка:

Эўхарыстычны Рух Маладых — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам хочуць будаваць новы свет. У наш час Эўхарыстычны Рух Маладых з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля трох мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.

Кожны, хто ўваходзіць у Эўхарыстычны Рух Маладых, з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але таксама несці радасць, супакой і згоду ў сваё акружэнне і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.

Дэвіз Эўхарыстычнага Руху Маладых — «Валадар над намі, Хрыстэ, заўсёды і ўсюды!»

Святлана Астасевіч, тэкст

Дарыюш Астасевіч, фота

для друку для друку