Дзесяцікласнікі Шчучына адзначылі заканчэнне катэхетычных заняткаў і гадавіну сакраманту канфірмацыі

Schuchyn_10 klas125 мая ў Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў для вучняў 10 класаў, якое традыцыйна звязана са святкаваннем гадавіны прыняцця сакраманту канфірмацыі.

Першая частка спаткання праходзіла ў парафіяльнай святыні, дзе сабраная моладзь дзякавала Богу за прыняты ў мінулым годзе сакрамэнт хрысціянскай сталасці.
Пасля св. Імшы адбылася забаўляльная частка сустрэчы, якая складалася са смажання каўбасак і разнастайных конкурсаў.
На падсумаванне прысутныя атрымалі пасведчанні аб заканчэнні заняткаў па рэлігіі.

Schuchyn_10 klas1

А. Віталій Слука SP, тэкст
Сяргей Хільмановіч, фота

для друку для друку