Дзень засяроджання прайшоў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі на пачатку новага навучальнага семестра.

Духоўныя практыкаванні для клерыкаў правёў магістр тэалогіі кс. Ян Сарэла. Ён раскрыў сутнасць святарскага служэння і распавёў, адкуль яно бярэ сваю моц. 

Дзень засяроджання – гэта асаблівы час фарміравання блізкіх адносінаў з Хрыстом, час, які патрабуе цішыні і інтэнсіўнай малітвы, дазваляе паглядзець на сваё жыццё з адлегласці, набыць навізну ў веры і малітве. Для навучэнцаў семінарыі гэта яшчэ адна прыступка да ўнутраных змен і духоўнага развіцця.

grodnensis.by

для друку для друку