Дзень спорту прайшоў у Шчучыне

Dzen sportu y Schuchyne0620 лютага ў кляштары айцоў піяраў быў арганізаваны дзень спорту для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz».

Распачалося ўсё з конкурсу ведаў аб святых апекунах міністрантаў і хору, а таксама біяграфіі Папы Францішка. Конкурс прадугледжваў і веды аб учынках міласэрнасці для душы і цела.

Добраахвотнікі змаглі таксама паўдзельнічаць у мастацкім конкурсе, тэма якога была звязана з Годам Міласэрнасці.

Dzen sportu y Schuchyne03

Пасля інтэлектуальных спаборніцтваў, распачаліся спартыўныя конкурсы: тэніс, шашкі, футбол для хлопцаў і дзяўчын.

Dzen sportu y Schuchyne11

Як заўсёды пераможцы былі ўзнагароджаны рознымі прызамі, а тых, хто змог заняць першыя два  месцы ў настольным тэнісе, чакае працяг гульні ў піярскай парафіі ў Лідзе ўжо праз тыдзень.

а. Віталій Слука SP, тэкст;
Сяргей Чылмановіч і Віталій Варонік, фота

для друку для друку