Дзень смутку, памяці і малітвы прайшоў у Глыбокім

22 чэрвеня ў Глыбокім  прайшоў Дзень смутку, памяці і малітвы.

У парку Перамогі разам сабраліся ветэраны, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, аддзелаў, служб райвыканкама, раённых арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў, духавенства, грамадскіх аб’яднанняў, вучні гарадскіх школ, раённай гімназіі, бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі з унукамі. Амаль у кожнага ў руках былі кветкі і лампадкі са свечкамі.

75 гадоў мінула, 4 з іх для Глыбоччыны сталі  чорнымі старонкамі ў яе гісторыі.

wajna glybokaje

1 тысяча 300 глыбачан загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у канцлагерах, былі спалены ў вёсках. 27 тысяч ваеннапалонных сталі ахвярамі Беразвецкага лагера, 10 тысяч яўрэйскага насельніцтва былі расстраляны і спалены ў глыбоцкім гета, – былі агучаны ўражлівыя лічбы пасля прагляду відэафільма.

Разам прысутныя памаліліся за ўсіх тых, хто не вярнуўся з жудаснай вайны, паведамляе vg-gazeta.by.

– Нам трэба маліць Бога, каб Гасподзь у нашых сэрцах вылечыў злосць і зло не мела над намі ўлады, – заклікаў прысутных пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мікалай Ціхановіч.

Ля пліты з прозвішчамі побач з пунсовымі кветкамі  прысутныя запалілі лампадкі. Замільгацелі яркія агеньчыкі, як сімвал смутку і памяці, – мы вас памятаем, героі Вялікай Айчыннай вайны!

для друку для друку