Дзень дзяцей у Лынтупах

3 чэрвеня 2018 года ў Лынтупах пры парафіяльным араторыўме адбыўся канцэрт з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей.

Святкаванне распачалося ўрачыстай святой Імшой у Касцёле св. Андрэя Апостала ў Лынтупах, падчас якой мы маліліся ў інтэнцыі ўсіх дзяцей. Ксёндз пробашч Аляксандр Баран падкрэсліў, якім вялікім дарам для ўсіх бацькоў і ўсяго Касцёла з’яўляецца кожнае ДЗІЦЯ, а таксама, як важна клапаціцца пра яго інтэлектуальнае развіццё, і, перад усім, духоўнае.

Пасля Святой Імшы ўсе накіраваліся да пяцоўкі перад араторыўмам, дзе дзяцей чакалі цудоўныя атракцыёны.

Трэба старанна і з любоўю берагчы дзяцей найкаштоўнейшы скарб Езуса Хрыста”

блаславёны Эдмунд Баяноўскі

Бацькі ў гэтым годзе для дзяцей падрыхтавалі прадстаўленне “Тры парасяці”. Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах і вясёлых гульнях. Можна было разам з клоўнамі патанцаваць і паспяваць свае любімыя спевы. Дзеці мелі магчымасць паскакаць на батуце і на надзьмутай горцы.

На гэтую незвычайную ўрачыстасць, як і штогод, прыбылі святыя Апекуны араторыўма Маці Тэрэза з Калькуты і блаславёны Эдмунд Баяноўскі. Яны павіншавалі дзяцей са святам, ахвяравалі ім свае падарункі і запэўнілі іх ў далейшай сваёй апецы.

Было шмат цукерак, пячэння і ліманаду.

Араторыўм св.Маці Тэрэзы з Калькуты, які працуе пры парафіі св. Андрэя ў Лынтупах, — гэта месца, дзе дзеці могуць бавіць свой вольны час.

У штодзённай працы араторыўма дапамагаюць валанцёры: бацькі, настаўнікі, пенсіянеры. Іх задача складаецца ў тым, каб дапамагчы ў выхаванні дзяцей шляхам вывучэння правілаў паводзін і захаванні бяспекі падчас гульняў.

Некалькі гадоў у араторыўме дапамагаюць Сёстры Служабнічкі BDNP, якія кіруюць працай араторыўма і праводзяць для дзяцей заняткі, дзякуючы якім яны могуць развіваць свае таленты. Дзеці маюць магчымасць удзельнічаць ў гуртках: танцавальным, тэатральным, кулінарным, тэхнічным, кравецкім і г.д. Яны могуць пагуляць у тэніс, хакей або більярд. Могуць таксама займацца ў камп’ютарнай зале.

Сённяшняе свята стала ўнікальнай магчымасцю падзякаваць усім тым, хто БЕСКАРЫСНА ПРЫСВЯЧАЕ СВОЙ ВОЛЬНЫ ЧАС дзяжурствам у парафіяльным араторыўме. Іх дапамога незаменная!!!

Няхай Бог будзе праслаўлены за дар цудоўнай сустрэчы.

Парафіяне з Лынтупаў

для друку для друку