Дзень дзіцяці прайшоў у Шчучыне

(97)У парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей адбыўся Дзень дзіцяці. Свята ўжо трэці раз праходзіць у гэтай парафіі.

Па традыцыі свята распачалося малітвай перад фігурай Найсвяцейшай Панны Марыі. Далей дзяцей чакалі разнастайныя забавы, конкурсы і гульні, якія падрыхтавала старэйшая моладзь. Вялікай папулярнасцю ў парафіі карыстаюцца інтэграцыйныя танцы, якія таксама былі ў праграме.

У гэтым годзе святкаванне Дня дзіцяці сабрала каля 80 чалавек. За ходам урачыстасцяў глядзеў адказны за душпастырства дзяцей у парафіі а. Аляксандр Махнач SP.

Кожны ўдзельнік свята атрымаў салодкія пачастункі.

Айцец Віталій Слука SP

для друку для друку