Дзень духоўнай адновы для салезіянаў Беларусі прайшоў у Бараўлянах

BarayljanuЧарговы квартальны дзень духоўнай адновы для салезіянаў прайшоў 9 лістапада 2015 года ў Бараўлянах. У сустрэчы удзельнічалі 16 салезіянаў з усёй Беларусі. Гэты час духоўнага засяроджання раздзяліў з сабратамі салезіянамі дапаможны Біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Сустрэча, якая паміж іншым была прысвечана супольнай малітве за памерлых сабратоў, распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнта і малітвай святога Ружанца за памерлых салезіянаў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі і быўшай усходняй салезіянскай акругі.

Паводле салезіянскай традыцыі адарацыя закончылася малітвамі аб ласцы добрай смерці. Найважнейшым момантам сустрэчы была цэлебрацыя Эўхарыстыі, пасля якой Яго Эксцэленцыя Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прамовіў да сабратоў канферэнцыю на тэму законнай еднасці.

Асновай для разважанняў стаў Дэкрэт ІІ Ватыканскага Сабору PRESBYTERORUM ORDINIS (Пра служэнне і жыццё прэзбітэраў). Кс. Біскуп засяродзіў свае разважанні асаблівым чынам на 8 параграфе гэтага дэкрэту. У сваіх разважаннях ен падкрэсліў важнасць у першую чаргу духоўнага аспекту святарскай еднасці, а таксама людзкога, які можа праяўляцца ў розных формах.

Біскуп пажадаў, каб салезіянская супольнасць у Беларусі не згубіла сваёй мэты, але каб у адзінстве з лакальным Касцелам працавала для збаўлення людзкіх душаў, асабліва маладых людзей. А таксама каб кожны з сабратоў заўседы знаходзіў момант для кантэмпляцыі, якая будзе праяўляцца ў рэгулярнай супольнай малітве, братэрскай сутрэчы і супольным адпачынку.

Дні духоўнай адновы для салезіянаў у Беларусі праходзяць адзін раз у квартал. Наступная такая сустрэча адбудзецца ў лютым 2016 года ў Дзятлаве.

Ірына Петрусевіч, sdb.by

для друку для друку