Дзеці ў касцёле. Парады святара

Цікавае казанне святара. З увагай прыслухоўваешся да слоў і іх сэнсу. Раптам дзіця ў лаўцы перад табой пачынае гучна размаўляць, а нават крычаць. Што рабіць? Як дзейнічаць?

Шмат святароў і свецкіх людзей наракаюць, што дзеці перашкаджаюць ім удзельнічаць у літургіі. Бацькі дзяцей таксама адчуваюць збянтэжаннасць, калі не ў стане адразу супакоіць дзіця. Пачынаюць адчуваць напружанне і ў канцы канцоў вырашаюць выйсці са святыні разам з дзіцём.

З аднаго боку тады настае «святы супакой», усе могуць вярнуцца да асабістага перажывання літургіі, аднак, з другога боку, бацькі ўжо не могуць прымаць удзел у святой Імшы. Аднак, дзіця раптоўна вучыцца таму, што маленькага эмацыянальнага шантажу (гнеў, стуканнне нагамі, крык) дастаткова, каб хутка выйсці з касцёла, дзе нудна і нічога незразумела. У гэтыя хвіліны незвычайна аб’яўляецца сэнс Эўхарыстыі, у якой Бог сваёй моцай перамяняе ўсіх у адно цела ў Хрысце. Эўхарыстыя неразлучна яднае нас паміж сабой: няма ўжо толькі мяне, але мы, бо ўсе з’яднаныя паміж сабою ў Хрысце.

Калі дзіця, парушае тваю ўвагу ў часе літургіі слова, памаліся за яго, а перад усім за ягоных бацькоў, якія, напэўна, аддаюць усіх сябе для сваіх дзяцей. Ахвяруй сваю малітву і сваю цярплівасць, каб яшчэ больш з’яднацца з ахвярай Хрыста. Супакой у сэрцы, з’яднанне з Хрыстом на малітве народзіцца тады, калі больш палюбім, а не тады, калі павыводзім усіх дзяцей з касцёла, каб заняцца Богам. Ці толькі тады, калі так зробім дакладна будзем мець лепшае з’яднанне з Богам, ці, можа, толькі з нашым эгаістычным уяўленннем пра Бога? Вядома, справа не ў прыкрыванні ці згодзе на частыя памылкі бацькоў у рэлігійным выхаванні дзяцей. Не хачу таксама сказаць, што кожная сітуацыя, калі трэба вывесці дзіця з касцёла памылковая. Адназначна, калі праз доўгі час дзіця нельга супакоіць, тады можна яго вывесці на хвіліну з касцёла, бо фактычна гучнае захаваннне дзіцяці можа абцяжарыць іншым перажыванне святой Імшы. Бацькі таксама павінны мець на ўвазе любоў да ўсёй супольнасці. Павінна тут быць толькі звычайнае здаровае пачуццё.

Адначасова мы павінны памятаць, што ў нядобрых паводзінах дзіця ў касцёле вінаватыя ў большай ступені самі бацькі. З пункту гледжання выхавання да ўдзелу ў літургіі не добрай ідэяй з’яўляецца браць дзецям у касцёл забаўкі і дазваляць, каб яны бавіліся з імі падчас вельмі важных хвілін у літургіі.

Часта ў парафіях з’яўляюцца так званыя каплічкі, пакоі для дзяцей, дзе некалікі апекуноў пільнуюць дзяцей і тым самым не перашкаджаюць іншым. Гэта добрая ідэя, калі ў гэтым месцы ёсць акустычная сістэма і чуваць літургію, бачны алтар, вернікі. Але вельмі дрэнна, калі гэта месца цалкам ізалявана ад касцёла і больш напамінае забаўляльны пакой, дзе дзеці могуць рабіць што пажадаюць. Маюць нават шафы з забаўкамі (такія мейсцы ёсць у касцёлах, сам асабіста бачыў).

Старэйшым дзецям, нельга дазваляць есці ў касцёле. Згода на тое, каб з’есці цукерку ці пячэнне вучыць таму, што касцёл цалкам звычайнае мейсца (і толькі ў гэты спосаб можна перадаць дзіцяці праўду аб тым, што касцёл – гэта надзвычайнае месца, дзе ёсць свае правілы) і часта самі бацькі, дазваляючы есці дзецям, перашкаджаюць іншым бацькам у рэлігійным выхаванні дзяцей. Бо калі дзіця бачыць, што яго сябар есць, то і сам жадае рабіць тое ж самае. У працэсе выхавання ёсць месца на навучанне дзіцяці стрыманнасці, адрачэнню і адмаўленню ад чаго-небудзь. Не кожнае жаданне дзіцяці трэба здзяйсняць. У жыцці адракаемся не толькі ад злых рэчаў, але часам трэба таксама адмовіцца і ад добрага. Такім чынам, пачынаецца першая катэхеза, якая датычыць эўхарыстычнага посту. Варта памятаць, што некаторым паводзінам трэба вучыцца не толькі ў касцёле, але і ў паўсядзённым жыцці, таму што будзе гэта патрэбна ў далейшым. Ад пачатку вельмі важна вучыць дзіця канцэнтрацыі, магчымасці сканцэтравацца на адной рэчы праз больш працяглы час (на першым узроўні можна вучыцца гэтаму, нават, падчас забавы, каб дзіця магло гуляць адной забаўкай, а не змяняць іх праз 5 хвілін). Гэтая здольнасць будзе пазней патрэбна дзіцяці ў школе, дзе трэба быць уважлівым праз увесь урок, а гадзіна уроку гэты прыкладна той час, які подобны да часу адпраўлення літургіі. Вядома маленькім дзецям вельмі цяжка быць уважлівымі на працягу ўсёй святой Імшы, але варта іх матываваць, заахвочваць да таго, каб цяпер, падчас Евангелля ці перамянення, асабліва спрабавалі паслухаць святара, звярнулі зрок на алтар, на Гостыю ці келіх, якія святар узносіць над сабой. Аднак, каб штосьці сказаць дзіцяці, яго трэба трымаць блізка каля сябе.

Адны з сужэнцаў успаміналі, што вельмі добра, калі малое дзіця час ад часу трымаць на руках. Пры бацьках дзіця адчувае сябе больш бяспечна, супакойваецца, часта пытаецца, што робіць святар. Маючы дзіця блізка можна адказаць на пытанне, супакоіць, прытуліць. Трэба лічыцца і з тым, што калі бацькі маюць некалькіх дзяцей, то не змогуць іх узяць усіх на рукі. Але ёсць заўсёды магчымасць узяць на рукі наймалодшае дзіця. У добрым перажыванні літургіі дапамагае таксама размова аб правілах паводзін, перад тым, як увайсці ў святыню. Ужо ў суботу падчас вячэрняй малітвы ўзгадаць дзіцяці аб паводзінах і памаліцца аб добрым удзеле ў святой Імшы. Запланаваць і нагадаць дзіцяці гадзіну, у якую сям’я вырушае ў касцёл. У нядзелю добра было б мець прыгатаванае прыгожае адзенне, прыйсці у касцёл не спазніўшыся, (згаджуся з бацькамі, што гэта нялёгкая справа ўсё паспець зрабіць і пунктуальна без перашкодаў прыйсці), каб яшчэ суцішыць дзіця, дапамагчы прывітацца з Богам, прысутным у Найсвяцейшым Сакрамэнце, некалікімі словамі ўвесці дзіця ў атмасферу святой Імшы.

Кс. Станіслаў Мжыглуд SDS, waladarka.by

 

для друку для друку