Дзеці і моладзь з Навагрудка паказалі калядную пастаноўку

На ўрачыстасць Божага Нараджэння дзеці і моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла паказала святочную пастаноўку, прысвечаную найвялікшай хрысціянскай таямніцы – уцелаўленню Хрыста.

Дзеці разам з с. Хеленай і бацькамі на працягу многіх тыдняў рыхтаваліся, каб падкрэсліць сваімі талентамі выключнасць падзеі, якая адбылася больш, чым дзве тысячы гадоў таму.

Ацаніць творчыя і вакальныя таленты малых вернікаў прыйшла вялікая колькасць дарослых парафіян і гасцей парафіі. Пасля творчага выступу ўсе маленькія гледачы атрымалі салодкія падарункі.

для друку для друку