Дзеці і моладзь з Навагрудка наведалі лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ёлцы

2 студзеня дзеці і моладзь разам са сваім душпастырам, кс. Юрыем і с. Хэленай, катэхеткай у парафіі св. Міхала Арханёла, правялі актыўны адпачынак, катаючыся на лёдзе ў Лідскім лядовым палацы.

Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным, але і балючым досведам. Усяго адзін сеанс катання даў даволі добрыя вынікі. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы.

3 студзеня ў парафіяльным канферэнц зале адбыўся калядны баль маскарад у якім прыняло ўдзел каля 50 дзетак, якія прыйшлі са сваімі бацькамі, бабулямі і дзядулямі. Кожны прыйшоў у сваім любімым маскарадным касцюме. Большасць дзетак нават падрыхтавала вершы на святочную тэматыку і паўдзельнічала ў адмысловым конкурсе.

За актыўны ўдзел у паасобных пунктах праграмы і конкурсах кожны атрымаў прыемны сюрпрыз.

На заканчэнне святочнай сустрэчы ўсе маленькія ўдзельнікі атрымалі салодкія падарункі.

Падобнага роду мерапрыемствы адбываюцца дзеля большай інтэграцыі парафіяльнай супольнасці.

С. Хэлена Драбіновіч CSFN

для друку для друку