Дзе ў Беларусі можна паўдзельнічаць у Трыдэнцкай Імшы?

trudenskaja imsha“Хвала Хрысту! У якіх парафіях Беларусі можна паўдзельнічаць у Святой Імшы паводле экстраардынарнай формы Рымскага абраду?” Максім.

На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP:

– Шаноўны спадар Максім! Дзякую за цікавае пытанне!

Трыдэнцкая Святая Імша цэлебравалася да новых нормаў Другога Ватыканскага Сабору. Для таго, каб была магчымасць цэлебраваць такую Імшу, павінна быць адпаведная група людзей (каля 30 чалавек), якія больш-менш разумеюць лацінскую мову і такую форму літургіі.

Для такой цэлебрацыі павінен быць адпаведна падрыхтаваны святар. Важна, каб мы, прыходзячы на літургію, сустракаліся з Эўхарыстычным Езусам, а не толькі ўдзельнічалі ў Святой Імшы, як у тэатры.

Святая Імша паводле экстраардынарнай формы Рымскага абраду адпраўляецца ў парафіі св. Барбары ў Віцебску кожную нядзелю а 15.00 (вул. Ленінградская, 27, тэл. 8 (0212) 36-04-18).

для друку для друку