- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Дзе Папу Францішка любяць найбольш?

papa_fr [1]У якой краіне свету Папа Францішак карыстаецца найбольшай папулярнасцю? У роднай Аргенціне? У Мексіцы або на Філіпінах?

«WIN/Gallup International», міжнародны незалежны кансорцыум, які займаецца даследаваннем грамадскай думкі апублікаваў вынікі апытання, якія могуць нас здзівіць. Так аказваецца, што больш за ўсё любяць Пантыфіка ў Партугаліі, гэта 94% апытаных; далей — Філіпіны (93%), і толькі на трэцім месцы знаходзіцца Аргенціна (89%). Даследаванні ахоплівалі 63 тыс. чалавек у 64 краінах свету; яны пацвярджаюць таксама, што Святы Айцец з’яўляецца аўтарытэтам сярод прадстаўнікоў іншых веравызнанняў.

Увогуле 54% насельніцтва свету станоўча ставіцца да Папы Францішка; 12% успрымаюць яго вельмі негатыўна, а вось 34% да яго цалкам абыякавыя. Аказваецца таксама, што Пантыфік узначальвае рэйтынг сусветных лідэраў, апярэджваючы Барака Абаму, Ангелу Меркель, Дэвіда Кэмерана або Франсуа Аланда.

Затое найбольш Папу не любяць у Алжыры, там у яго толькі 28% прыхільнікаў; нізкія рэйтынгі таксама ў Палесціне (27%) і Турцыі (26%).

Па матэрыялах Rome Reports [2]