Дыван з кветак: прыгожы звычай на ўрачыстасць Божага Цела ў Іўі

Ужо некалькі гадоў у парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі існуе прыгожы звычай – на ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста вернікі раскладваюць дываны з кветак.

Дываны робяцца пры чатырох алтарах, дзе спыняецца эўхарыстычная працэсія ва ўрачыстасць. Як тлумачыць пробашч парафіі кс. Ян Гавецкі, рыхтаванне такіх незвычайных дэкарацый вельмі працаёмкае. “Падрыхтоўка да гэтай урачыстасці пачынаецца за некалькі дзён да яе збіраннем кветак з палёў, лугоў і садоў, з якіх вырабляецца такі дыван”, – кажа святар.

У гэтым годзе на цэнтральнай плошчы ў Іўі, дзе ўстаноўлены помнік чатыром канфесіям, вернікі зрабілі вялікі дыван з кветак, на якім выкладзены дэвіз “Веру ў Бога”. На іншых дыванах яны адлюстравалі эўхарыстычныя матывы.

Праекціроўшчыкамі і выканаўцамі гэтых дэкарацый з’яўляюцца самі парафіяне, што такім чынам выражаюць таксама сваю пашану да Найсвяцейшага Сакраманту.

Kс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by

для друку для друку