Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Браславе пройдуць у ліпені (+умовы, праграма)

Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі не толькі з Віцебскай дыяцэзіі, але і іншых мясцін нашай краіны, запрашаем вас на штогадовую дыяцэзіяльную сустрэчу моладзі.

Спатканне пройдзе з 23 па 25 ліпеня 2018 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (г. Браслаў, вул. Савецкая 1).

Дэвіз ДДМ-2018: «Моладзь — надзея Касцёла і грамадства»

Умовы ўдзелу:

  • Узрост: 14-35 год (у 14-15-цігадовых павінен быць апякун і пісьмовы дазвол ад бацькоў)
  • Начлег: па сем’ях і ў школе (мець з сабой карымат і спальнік).
  • Асабісты ўклад: 8 руб ад удзельніка (арганізатары могуць звольніць ад укладу, пры цяжкім матэрыяльным становішчы).
  • Рэгістрацыя: Абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе працягвацца да 16 ліпеня.
  • Запіс:
    +37529 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег Хмылко
    e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com
    УКантакце: vk.com/ddm.vicebsk
    — Запіс груп: Трэба падаць назву парафіі і спіс удзельнікаў, для кожнага ўдзельніка трэба напісаць: імя і прозвішча, год нараджэння, кантактны тэлефон апекуна групы.
    — Індывідуальны запіс: Імя і прозвішча, год нараджэння, парафія, кантактны тэлефон.

Праграма

23 ліпеня, панядзелак

10.00 – Заезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў сустрэчы
12.00 – Св. Імша. Адкрыццё дзён моладзі.
14.00 – Абед
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці. Канферэнцыя І.
16.00 – КВЭСТ
19.00 – Вячэра
20.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
21.00 – Размеркаванне на начлег. Канец дня.

24 ліпеня, аўторак

08.00 – Ранішняя малітва
08.30 – Сняданне
09.15 – Канферэнцыя ІІ
10.30 — Круглыя сталы. 5 круглых сталоў на розныя тэмы|
12.30 – Св. Імша
14.00 – Абед
15.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
15.30 – Інтэграцыйны час (гульні на паветры, танцы, настольныя гульні, шпацыр па горадзе, час на размову са святаром і г.д.)
17.00 – Размова з госцем ДДМ. Пытанне-адказ
19.00 – Вячэра
20.00 – Канцэрт “The Crossway”. Малітва на заканчэнне дня.

25 ліпеня, серада

08.00 – Ранішняя малітва
08.30 – Сняданне
09.30 – Канферэнцыя ІІІ
10.30 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта. Споведзь
11.30 – Святая Імша
13.00 – Абед
14.00 – Заканчэнне ДДМ. Благаслаўленне. Ад’езд.

Кс. Алег Хмылко, адказны за душпастырства моладзі ў Віцебскай дыяцэзіі 

для друку для друку