Дыяцэзiяльная пiлiгрымка сем’яў пройдзе ў Паставах

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у дыяцэзiяльнай пiлiгрымцы сем’яў «Да будзе мне па слову твайму», якая адбудзецца 24-25 лiстапада ў парафii Святога Антонiя Падуанскага ў Паставах.

Праграма:

24 лiстапада:
13.30 – прывiтальнае слова;
13.40 – перапынак на каву;
14.00 – канферэнцыя;
15.00 – Вяночак да Божай Мiласэрнасцi з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту;
16.00 – святая Iмша;
17.00 – майстэрнi (прыняцце і ўзаемаразуменне ў сям’і, МРП, традыцыйныя сямейныя каштоўнасцi i iнш.);
19.00 – вячэра;
20.00-23.00 – танцавальны вечар;

25 лiстапада
09.00 — сняданак;
10.00 – святая Iмша;
11.00 – рэфлексія пасля ўдзелу ў майстэрнях;
13.00 – абед.
* у праграме магчымы змены

Кантактная інфармацыя:
Ірына Малочка +375(29)899-74-98
Iван Пузанаў +375(29)260-69-09

prolife-belarus.org

для друку для друку