Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць з 16 па 18 жніўня (+праграма)

Дыяцэзіяльныя Дні моладзі ў Браславе пройдуць 16-18 жніўня 2017 года:

16.08.2017, серада

17.00-19.00 – прыезд і рэгістрацыя ўдзельнікаў
19.00 – вячэра
20.00 – прэзентацыя Дзён Моладзі і знаёмства
22.30 – рассяленне і заканчэнне дня

17.08.2017, чацвер

08.30 – сняданак
09.30 – малітва (споведзь)
10.00 – канферэнцыя
11.15 – святая Імша
13.00 – абед
14.00 – экскурсіі, варштаты
19.00 – вячэра
20.00 – канцэрт Laudans
22.30 – заканчэнне дня

18.08.2017, пятніца

08.30 – сняданак
09.30 – малітва (споведзь)
10.00 – канферэнцыя
11.15 – Крыжовы шлях
13.00 – абед
14.00 – экскурсіі, варштаты
18.00 – святая Імша
20.30 – вячэра
21.15 – сведчанне і заканчэнне ДДМ
23.30 – ружанец і працэсія
00.00 – святая Імша

19.08.2017, субота

8.30 – сняданак

У праграме магчымы змены.

Узрост удзельнікаў 14-35 год.

З сабой трэба абавязкова ўзяць спальнік, карымат і дажджавік, прадметы асабістай гігіены і ручнік. Рассяленне ўдзельнікаў будзе па магчымасці па сем’ях, калі не – то начлег будзе ў школе.

Абавязковы асабісты ўклад удзельнікаў Дзён моладзі – 5 руб. для кожнага ўдзельніка. Грошы здаюцца падчас рэгістрацыі.

Запіс трывае да 10 жніўня, для таго каб запісаць вашу групу, трэба даслаць на адрас moladz.vicebsk@gmail.com  назву парафіі і спіс удзельнікаў, для кожнага ўдзельніка трэба напісаць:

  • Імя і прозвішча,
  • Год нараджэння,
  • Кантактны тэлефон.

Запіс індывідуальных удзельнікаў праводзіцца аналагічна, толькі трэба дабавіць парафію.

Па любых пытаннях пішыце на электронны moladz.vicebsk@gmail.com адрас або тэлефануйце +375297189582, кс. Аляксей.

 

для друку для друку