Дыяцэзіяльны дзень маці адбудзецца ў Капцёўцы

Дыяцэзіяльны дзень маці адбудзецца ў Капцёўцы. Мерапрыемства па традыцыі адзначаецца ў першую нядзелю мая. У святынях Гродзенскай дыяцэзіі вернікі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе.

Сёлетняя ўрачыстасць адбудзецца 7 мая ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, паведамляе grodnensis.by. У гэты дзень туды вырушыць пешая пілігрымка з Гродна. Да ўдзелу запрашаюцца маці, а таксама ўсе жанчыны, якія хочуць выпрасіць праз заступніцтва Марыі патрэбныя ласкі для сваіх сем’яў.

Праграма:

08.00 – выхад пілігрымаў з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі),

12.00 – вітанне пілігрымкі кусташам санктуарыя ў Капцёўцы,

12.00–13.00 – адпачынак і гарбата,

13.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці,

13.15 – канферэнцыя,

14.00 – Крыжовы шлях,

15.00 – св. Імша,

16.30 – ад’езд аўтобусамі ў Гродна.

для друку для друку