Адпачынак на моры для пераможцаў: у Оршы завяршылася парафіяда

IMG_290311 жніўня завяршылася другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Раніцай адпраўлялася святая Імша за ўдзельнікаў. Падчас казання кс. Славамір Самковіч скіраваў сваё слова для юнакоў і дзяўчат: “Не трэба ўзвышаць сябе – лепш быць самім сабой, такімі, якімі нас стварыў Бог-Айцец. Парафіяда дапамагае адкрыць талент, які дадзены Богам кожнаму з нас ”.

Напачатку апошняй часткі парафіяды кс. Гжэгож Ксёнжэк распавёў гісторыю заснавальніка парафіяды – кс. Ёзафа Ёнца. Пасля адбылося ўзнагароджванне пераможцаў. Моладзь вельмі хвалявалася, бо да гэтага дня ўсе вынікі знаходзіліся ў сакрэце.

У намінацыі “Тэатр” журы ацэньвалі 4 хатніх заданні. За візітную картку парафій і за конкурс “Хвалім Бога ў танцы”  першае месца атрымала Пагошча. Пераможцам у конкурсе рэлігійнай песні, у інсцэніроўцы “Хто з нас больш міласэрны?” стала Глыбокае.

IMG_2959

У наменацыі “Святыня” ўзнагароджваліся ўдзельнікі ў двух конкурсах. За малюнак на тэму “Што для мяне значыць касцёл?” і за конкурс ведаў пра святых  пад назвай “Ян Павел II – апостал Божай міласэрнасці” глыбоцкая парафіянка Марыя Малец атрымала першае месца. Лучайская парафія стала пераможцам па валейболе і футболе.

Алёна Шапуцька з Пагошча і Аляксандр Шура з Пастаў сталі першымі па плаванні.  У спаборніцтве па шашках і стральбе перамаглі Ігар Гайковіч і Дар’я Іваноўская з Глыбокага.  У турніры па настольным тэнісе першае месца заняў Данііл Гуляш з Лучая.

У гэтым годзе арганізатары падрыхтавалі неспадзяванку – конкурс “Сэлфі”. На працягу трох дзён падлеткі рабілі фотаздымкі з парафіады. Пад хэштэгам #парафиадаорша2016 у Instagram  можна знайсці шмат фота ад удзельнікаў. За гэты конкурс прызавыя месцы атрымалі Аляксандр Каляга з Глыбокага і Аляксандр Шаура з Пастаў.

У намінацыі «Спорт-тэатр-святыня» першае месца заняло Глыбокае.

Пераможцы адправяцца на міжнародную парафіяду 2017 у Варшаву, а пасля іх чакае двухтыднёвы адпачынак на моры.

Спіс пераможцаў другой дыяцэзіяльнай парафіяды ў Оршы

У намінацыі “Тэатр” журы ацэньвалі 4 хатніх заданні.

За візітную картку парафій атрымалі:
Пагошча — 1 месца
Глыбокае — 2 месца
Лучай — 3 месца
У конкурсе рэлігійнай песні :
Глыбокае -1 месца
Лучай — 2 месца
Пагошча — 3 месца
У інсцэніроўцы “Хто з нас больш міласэрны?”:
Глыбокае -1 месца
Пагошча — 2 месца
Лучай — 3 месца
Конкурс “Хвалім Бога ў танцы”:
Пагошча -1 месца
Лучай — 2 месца
Глыбокае — 3 месца
У намінацыі “Святыня” ўзнагароджваліся удзельнікі ў двух конкурсах.
За малюнак на тэму “Што для мяне значыць касцёл?”:
Малец Марыя (Глыбокае) — 1 месца
Януль Вольга(Пагошча) — 2 месца
Дзіковіч Яўген(Паставы) — 3 месца
Конкурс ведаў пра святых на тэму “Ян Павел II — апостал Божай міласэрнасці”:
Малец Марыя (Глыбокае) — 1 месца
Малец Аляксандра(Глыбокае) — 2 месца
Дзіковіч Марк(Паставы) — 3 месца
У намінацыі “Спорт” месцы размясціліся такім чынам.
Валейбол:
Лучай — 1 месца
Глыбокае — 2 месца
Паставы — 3 месца
Футбол:
Лучай — 1 месца
Паставы — 2 месца
Глыбокае — 3 месца
Плаванне:
Дзяўчаты: 
Шапуцька Алёна (Пагошча) — 1 месца
Шапуцька Святлана(Пагошча) — 2 месца
Хлопцы:
Шаура Аляксандр(Паставы) — 1 месца
Дзіковіч Марк(Паставы) — 2 месца
Каляга Аляксандр(Глыбокае) — 3 месца
Шашкі:
Гайковіч Ігар(Глыбокае) — 1 месца
Літвіновіч Марыя(Лучай) — 2 месца
Зінчанка Анастасія(Лучай) — 3 месца
Стральба:
Іваноўская Дар’я (Глыбокае) — 1 месца
Якаўлеў Мікіта (Паставы) — 2 месца
Нежавец Ігар (Лучай) — 3 месца
Настольны тэніс:
Галяш Данііл(Лучай) — 1 месца
Зубовіч Арцём(Лучай) -2 месца
Танасіенка Алег(Паставы) -3 месца
За конкурс “Сэлфі” атрымалі прызавыя месцы:
Каляга Аляксандр(Глыбокае) — 1 месца
Шаура Аляксандр(Паставы) — 2 месца
Па вынікам  намінацый «Спорт-тэатр-святыня» былі вызначаны 3 пераможцы:
1 месца — Глыбокае
2 месца — Пагошча
3 месца — Паставы

Ірына Апяцёнак, тэкст

Алег Хмылко, фота

для друку для друку