Два капуцыны склалі вечныя манаскія шлюбы

094-300x200Падчас урачыстай святой Імшы 25 ліпеня ў капуцынскім касцёле ў Маладзечне на рукі бр. Алега Шэнды, кусташа Беларускай Кустодыі Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, вечныя манаскія шлюбы склалі браты Ігар Колзун і Максім Варанюк.

Пры шматлікай колькасці сабраных вернікаў браты абяцалі перад Богам да канца жыцця трываць у манаскім паслушэнстве, чыстасці і без уласнасці. На ўрачыстасці быў прысутны сябар беларускіх капуцынаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, а таксама сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі мансеньёр Філіппо Чампанэллі, паведамляе kapucyny.by

Падзея адбылася ва ўрачыстай і сямейнай атмасферы. Пасля літургічнай часткі прысутныя пайшлі да прыкляштарнага панадворка, каб паабедаць і супольна парадавацца з нагоды новых законнікаў.

для друку для друку