Духоўныя сустрэчы для юнакоў пройдуць у айцоў піяраў у Лідзе

8-10 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Лідзе адбудуцца духоўныя сустрэчы для юнакоў.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 14-гадовага ўзросту.

Духоўныя сустрэчы – гэта асаблівы час сустрэчы з Панам у Ягоным Слове і добрая нагода, каб паспрабаваць распазнаць сваё жыццёвае пакліканне.

Запіс да 5 сакавіка (уключна).

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да а. Аляксандра Махнача SP.

grodnensis.by

для друку для друку