Другая Велікодная нядзеля, або нядзеля Божай Міласэрнасці

Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў другую Велікодную нядзелю, гэта значыць у наступную нядзелю пасля Вялікадня. Яго ўстанавіў св. Папа Ян Павел II у дзень кананізацыі сястры Фаўстыны, 30 красавіка 2000 года.

Гэта свята ўстаноўлена ў Касцёле не выходзячы з традыцый веры або рашэнняў біскупаў. Такое свята пажадаў сам Пан Езус, які выразна абвясціў сваю волю св. сястры Фаўстыне: «Жадаю, каб першая нядзеля пасля Вялікадня была святам Міласэрнасці» (Дзённік, 299). Святая Фаўстына Кавальская зрабіла ўсё, што залежала ад яе, — пераказала гэтую волю Госпада сваім спаведнікам і малілася аб выкананні волі Божай. Пасля яе смерці распаўсюджваннем набожнасці ў духу міласэрнасці і ўсталяваннем свята апякуецца а. Міхал Сапоцька.

Свята Міласэрнасці было ўведзена спачатку ў Кракаўскай архідыяцэзіі; гэта зрабіў у 1985 годзе кардынал Францішак Махарскі. Затым некаторыя польскія біскупы ўкаранілі гэтае свята ў літургічных календарах сваіх дыяцэзій. Для ўсёй Польшчы дзень гэтага свята зацвердзіў у 1995 годзе Папа Ян Павел II, і нарэшце ў 2000 годзе гэты дзень стаў святам усяго Каталіцкага Касцёла.

Адкрыццё Божай Міласэрнасці было Божым адказам, радасцю і падтрымкай для людзей, на якіх у ХХ стагоддзі выпала больш за ўсё бедстваў за ўсю гісторыю: генацыд розных узроўняў, дзве сусветныя вайны, таталітарныя рэжымы і таму падобнае. Аб’яўленні простай польскай сястры павінны перадаць свету надзею і суцяшэнне: не Бог усіх карае, то не “Божая” бяда над чалавецтвам, Бог у цяжкіх выпрабаваннях пасылае вестку пра сваю міласэрнасць і запрашае ўсіх чэрпаць з гэтай крыніцы. «Я хачу, каб свята міласэрнасці было выратаваннем і прытулкам для ўсіх душ, а асабліва для няшчасных грэшнікаў. У гэты дзень адкрыты глыбіні маёй Міласэрнасці, Я выліваю цэлае мора ласкі на душу, якая набліжаецца да крыніцы маёй Міласэрнасці; і душа, якая ў гэты дзень прыступіць да споведзі і Святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне грахоў і збаўленне ад кары» (Дзённік, 699).

Падрыхтоўкай да гэтага свята павінна быць, паводле пажаданняў Хрыста, навэнна: дзевяць дзён малітвы каронкі Божай Міласэрнасці, пачынаючы з Вялікай пятніцы.

Па матэрыялах Credo
Пераклад catholicnews.by

для друку для друку