Другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі распачалася ў Оршы

orsza_parafiada159 жніўня ў Оршы распачалася парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. У ёй прымаюць удзел хлопцы і дзяўчаты з Лучая, Глыбокага, Паставаў і Пагошчы.

Першы дзень распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У сваёй гаміліі ардынарый прамовіў аб неабходнасці малітвы і трывання на працягу парафіяды. «Калі Бог дае бласлаўленне, з гэтага атрымоўваецца шэдэўр. Таму я жадаю вам поспехаў і абяцаю малітву за вас!”- скончыў сваё прамову іерарх.

Пасля св. Імшы адбыўся абед на свежым паветры. А 15 гадзіне моладзь разам з клерыкамі малілася Вяночкам да Божай Міласэрнасці. Потым кс. Гжэгаж Ксёнжэк правёў канферэнцыю на тэму “Любоў. Грэх. Збаўленне”. Святар адзначыў, што Бог любіць кожнага з нас, нягледзячы на нашую грахоўнасць.

orsza_parafiada10

Пасля канферэнцыі валанцёры з Оршы правялі экскурсію па горадзе да Дому культуры, дзе ўдзельнікі паказалі свае таленты. Варта нагадаць, што ў мінулым годзе ўдзельнічалі 12 парафій, а ў гэтым толькі 4. Журы ацэньвалі хатнія заданні ўдзельнікаў: візітную картку, танец, спеў і інсцэніроўку. Вынікі хатняга задання будуць вядомы ў апошні дзень парафіяды.

Першы дзень скончыўся супольнай малітвай.

Ірына Апяцёнак, тэкст і фота

для друку для друку