«Дон Боска шоў» адбылося ў Смаргоні

27 студзеня 2018 года салезіяне Смаргоні адзначылі ўрачыстасць св. Яна Боска.

Урачыстасць распачалася са святой Імшы, якую ўзначаліў дырэктар супольнасці кс.Алег Жураўскі SDB. Падчас святой Імшы адбыўся значны момант для Салезіянскай Сям’і. Да салезіянаў супрацонікаў далучыліся Эдуард і Вераніка Рогач і Дзяніс Акуліч. Пасля салезіане супрацоўнікі аднавілі свае абяцанні.

Пасля святой Імшы ўсе прысутныя былі запрошаны на працяг вечара ў араторый імя св. Яна Боска.

Госці свята былі не проста на вяселым вечары, а знаходзіліся на перадачы «Міліянер». Пры дапамозе гэтай гульні і тэатральных пастановак, якія падрыхтавалі розныя суполкі, людзі даведаліся пра жыццё св. Яна Боска.

Таксама напрыканцы вечара былі ўзнагароджаны пераможцы першага кубка салезіянскага араторыя па мікрафутболе. Прызёрамі турніру сталі: 3 месца – каманда “СТАРЫЧКІ”; 2 месца – каманда “ФКС”; 1 месца атрымала каманда «BOSCO».

Свята прайшло ў сямейнай атмасферы і скончылася традыцыйным салезіянскім слоўкам на добрую ноч і малітвай.

sdb.by

для друку для друку